Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.01.2026

Дзень Беларускіх Фестываляў

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» выхаванцы старэйшай группы № 8 даведаліся пра Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску".  Фестываль  аб'ядноўвае артыстаў з розных краін. Упершыню ён мінуў у ліпені 1992 гады. Ужо тады мерапрыемства сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў. І з таго часу фестываль праходзіць штогод.. Гэта сумесны праект Беларусі, Расіі і Украіны. Асноўная мэта фестывалю - аб'яднаць творчыя сілы блізкіх па культуры краін. Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення!". На фестывалі шырока прадстаўлены не толькі музычныя жанры, але і разнастайныя віды мастацтваў — выяўленчае, тэатральнае, кіно, народныя рамёствы. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" мае свой фестывальны знак (лагатып), фестывальны дэвіз, фестывальны сцяг, фестывальныя прызы і дыпломы.  Галоўны сімвал фестывалю – васілёк. Вось яго  і зрабілі выхаванцы спосабам пластылінографіі.

Разделы сайта