Сёння на занятку па адукацыйнай галіне "Выяўленчае мастацтва. Маляванне" выхаванцы старэйшай групы №14 упрыгожвалі ручнік раслінным узорам кветкамі блакітнага лёну.
З каласоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор.
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор.


