Прыгожае свята “Ліст пра Беларусь” сення адбылося ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 6 г.Слоніма”.
Галоўнымі ўдзельнікамі свята сталі выхаванцы старэйшых груп № 3, 4 і 14, якія паказалі сваім малодшым сябрам з сярэдніх груп усю прыгажосць роднай мовы і культуры беларускага народа: песня “Мы жывем у Беларусі”, аркестр “Беларускія матывы”, карагод “Белая касыначка”, гульня “Перанясі бульбу ў лыжцы”. Успомнілі і замацавалі дзяржаўную сімволіку і самыя выдомыя сімвалы Беларусі.
Вельмі хвалюючым момантам свята стала старонка, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне і выступленне старэйшага памочніка пракурора Кузьма Вольгі Мікалаеўны. Ушанавалі памяць усіх герояў, якія загінулі ў той страшнай вайне, хвілінай маўчання.
Паглядзіце, які маленькі зямны шар, на ім есць месца і людзям, і жывелам, і лясам, і палям. Нам трэба берагчы гэту далікатную планету, яна наш дом. А для гэтага трэба ўсім людзям на зямлі жыць у міры. І мы павінны зрабіць усе, каб ніколі на нашай зямлі не было вайны.