Традыцыя пачынаць гадавы святочны калейдаскоп беларускімі святамі існуе ў нашым дзіцячым садку ўжо шмат гадоў.
Але кожную восень мы з нецярпеннем і асаблівым трапятаннем чакаем гэта мерапрыемства. Свята пад назвай "Беларусь ты мая, Беларусь" прайшло ў форме гульні-забавы ў старэйшай групе № 6.
Выхаванцы разам з Нясцеркай і Аістам паказалі, як яны ўмела і прыгожа размаўляюць і спяваюць песні на сваёй роднай мове, танчаць, граюць на музычных інструментах, а самае галоўнае любяць сваю Радзіму, сваю спадчыну, свой дом, сваіх блізкіх і свой дзіцячы сад.






Грайце, разам з намі!